• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-29

Зарегистрировалось:

212

Віктар ЛагунЦудоўнай нагодай яшчэ раз пацешыць сваю душу і розум прыгажосцю вершаванага радка стала літаратурная імпрэза ”Паэзія нам дорыць прыгажосць“, якую падрыхтавалі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з народным калектывам літаратурнай творчасці ”Світанак“.

На пачатку мерапрыемства вядучыя адзначылі, што сакавік нездарма выбраны для імпрэзы выдатнага, рамантычнага Дня паэзіі, бо гэты месяц ўвасабляе пачатак вясны, адраджэнне і абуджэнне прыроды. Паэзія заўсёды стварае цудоўны настрой, новыя пачуцці і надзеі. Вершы як музыка, у кожнага знойдуць водгук. А яшчэ кожны верш – гэта погляд аўтара на свет, таму заўсёды можна знайсці той твор, які будзе адлюстроўваць сітуацыю, дапаможа знайсці адказы на свае пытанні. Дзякуючы паэзіі, мы можам глыбей адчуць паўнату жыцця з яго радасцямі і смуткамі.

Падчас мерапрыемства гучалі вершы паэтаў-землякоў: ”Душа паэта“ Міледзія Кукуця, ”Сила поэзии“ Надзеі Вайцюль, ”Нашы самародкі“ Людмілы Ардынскай.А.ШынкевічМ.Кукуцьпадчас мерапрыемства

Паэзія чароўна вабіць нас сваёй музычнай ласкавай формай, яркім натхняльным зместам і ў гэтым  прысутныя яшчэ раз упэўніліся, паслухаўшы прэм’еру песні ”Яблынька“ на словы Святланы Клімзы, якую шчыра і прыгожа праспяваў аўтар музыкі – Іван Гарбачонак.

Кульмінацыйным момантам імпрэзы стала прэзентацыя новай кнігі пісьменніка-земляка Віктара Лагуна ”З дзён маіх адзін“.

 Прэзентуючы ўдзельнікам мерапрыемства новую кнігу, В.І. Лагун зазначыў, што праца над стварэннем новай  кнігі цягнулася не адзін год. Галоўныя героі мемуарна-гістарычнага выдання  – работнікі  электрасетак  Шаркаўшчынскага раёна (аўтар прыгадвае звыш 300 імён і прозвішчаў). Віктар Ільіч распавёў аб сустрэчы з ветэранам-электрыкам  Фёдарам Бондарам, дзякуючы  ўспамінам якога паэт вершаванымі радкамі апісаў гістарычнае  развіццё мястэчка,  электрафікацыі і энергетыкі раёна.  

  Павіншаваць аўтара з выданнем кнігі прыйшло шмат аматараў паэзіі,    сяброў-пісьменнікаў і яго  калег.Віктар Лагун