• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-08-15

Зарегистрировалось:

50

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm

80 let

klich radzimy

Выступае бібліятэкар Людміла Казіцкая7 ліпеня 1882 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры Янка Купала. Яго дню нараджэння было прысвечана чарговае мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы.
Бібліятэкар Людміла Казіцкая засяродзіла ўвагу прысутных дзяцей на юбілейнай даце выхаду ў свет першага зборніка Янкі Купалы “Жалейка”. Упершыню ён быў выдадзены ў 1908 годзе. У зборніку апублікаваны верш паэта “А хто там ідзе?”, які заняў асаблівае месца ў творчасці паэта, надоўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам і перакладзены на 82 мовы свету.

Зборнік двойчы канфіскоўваўся царскімі ўладамі. Публікацыя “Жалейкі” адыграла значную ролю ў станаўленні беларускай літаратуры і творчага крэда яе аўтара. Шматлікія літаратурныя крытыкі адзначалі, што “Жалейка” выражала ўздым тагачаснага грамадства.
Дзеці вельмі ўважліва слухалі цікавы аповед пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Некаторыя з іх пранікнёна чыталі вершы паэта, выказвалі сваё разуменне пачутых твораў. Кожны з іх намаляваў на паперы кветкі, якія найбольш падабаюцца. У купальскую ноч, як вядома, расліны надзяляюцца цудадзейнай сілай. Таму дзеці, намаляваўшы свае кветкі, марылі і загадвалі самыя запаветныя жаданні з надзеяй, што яны абавязкова здзейсняцца.
Хлопчыкі і дзяўчынкі прынеслі з сабой вянкі, якія загадзя сплялі дома са сваімі матулямі і бабулямі. Узяўшыся за рукі, выконваючы беларускія народныя песні, дзеці рушылі на ўзбярэжжа ракі, каб, загадаўшы жаданне, кінуць сплеценыя зёлкі ў ваду. Магчыма, што мары іх збудуцца, бо Купалле — свята чароўнае, знітаванае вялікім мноствам загадак і таямніц.

Вянок абавязкова здзейсніць жаданне.jpgДзеці малююць любімыя кветкіУ час мерапрыемстваУ час мерапрыемства