• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-09-15

Зарегистрировалось:

241

Кніга ў падарунак бібліятэкам ад Тамары КірылавайУ адзін з ліпеньскіх дзён раённую і дзіцячую бібліятэкі райцэнтра наведала Тамара Германаўна Кірылава – жыхарка горада Полацка, дачка беларускага пісьменніка Германа Кірылава.
Нарадзіўся пісьменнік у Шаркаўшчыне, дзе пэўны час жыў і працаваў. Зараз жыве ў Полацку. Друкавацца пачаў у 1974 годзе. З-пад яго пяра выйшлі кнігі: кніга апавяданняў “Падлетак”, раман “Пах жыта”, аповесць “Піраміда” і інш.

Тамара Германаўна падарыла ў фонды бібліятэк кнігу Германа Кірылава “Пах жыта” і адзначыла, што заўсёды з вялікім задавальненнем прыязджае ў Шаркаўшчыну, на малую радзіму бацькі. Бібліятэкары, у сваю чаргу, падзякавалі жанчыну за падарунак і адзначылі, што выданне зойме пачэснае месца ў фондах краязнаўчых дакументаў.
Вельмі радуе, калі патомкі нашых знакамітых землякоў наведваюць Шаркаўшчыну, малую радзіму сваіх бацькоў. У аб’яўлены ў краіне Год малой радзімы гэта набывае асаблівы сэнс.