• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-23

Зарегистрировалось:

212

бібліятэкар Хоміч Т.Г з удзельнікамі мерапрыемстваШтогод, 1 красавіка планета адзначае Міжнародны дзень птушак (International Bird Day) – інтэрнацыянальнае экалагічнае свята. Ён узнік у ЗША ў 1894 годзе. Неўзабаве свята, якое атрымала папулярнасць дзякуючы СМІ, пачало масава праводзіцца ва ўсіх штатах, а затым прыйшло ў Еўропу. У 1902 годзе ў Парыжы была падпісана ”Сусветная Канвенцыя аб ахове птушак, карысных у сельскай гаспадарцы“, якую падпісалі больш за дзесятак дзяржаў. Яна ўступіла ў сілу 12 снежня 1905 г. У 1950 годзе яе змяніла Міжнародная канвенцыя аб ахове птушак. З 1906 года ў свеце пачалі адзначаць Дзень птушак. Гэта самае старое экалагічнае свята.

Экалагічная гадзіна ”Наш агульны дом — прырода“ прайшла у Германавіцкай бібліятэцы сумесна з Германавіцкім цэнтрам культуры і народнай творчасці. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5, 6 класаў. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў  з гісторыяй гэтага свята. Майстар – клас па вырабу птушак з паперы правяла культарганізатар Наталля Уладзіміраўна Сямчонак. Затым удзельнікі мерапрыемства наведалі парк у аграгарадку Германавічы, дзе назіралі за птушкамі, якія ўжо прыляцелі з выраю, а вырабленых птушак з паперы прымацавалі да галінак дрэў.

Юныя чытачы Дворнаўскай бiблiятэкі з задавальннем прынялі ўдзел у лiтаратурна-гульнёвай вiктарыне ”Вяртайцеся хутчэй“, дзякуючы якой яны даведаліся, што самая прыгожая птушка ў свеце – гэта райская танагра, самая страшэнная – грыфавая цасарка, самая атрутная – пітоху двухкаляровы, а самая разумная птушка ў свеце – гэта крумкач. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі некалькі добрых саветаў, як ахоўваць і берагчы птушак.

удзельнікі Германацкай бібліятэкі прымацавалі да галінак дрэў сваіх птушакудзельнікі лiтаратурна-гульнёвай вiктарыны ”Вяртайцеся хутчэй“удзельнікі мерапрыемства ”Наш агульны дом — прырода“Юныя чытачы з бібліятэкар Дворнаўскай бiблiятэкі