Міжнародны дзень энергазберажэння
Дзень энергазберажэнння – гэта выдатная нагода яшчэ раз пагаварыць аб энергаэфектыўных тэхналогіях, аб спосабах энергазберажэння дома, у школе і на працоўным месцы.
Электрычнасць адыгрывае важную ролю ў нашым жыцці. Без яе сёння проста немагчыма абысціся. І чым больш мы спажываем электраэнергіі, тым больш актуальнай становіцца праблема ашчаднага яе расходвання. Аб гэтым разважала бібліятэкар Германавіцкай сельскай бібліятэкі Т.Хоміч разам з наведвальнікамі тэатральнага аддзялення ДУА ”Лужкаўская дзіцячая школа мастацтваў“ падчас гадзіны беражлівасці ”Няхай будзе святло “.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы да Міжнароднага дня энергазберажэння адбыўся экспрэс-дыялог, падчас якога вучні 8 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына“ і бібліятэкар І.Суднік, удзельнічаючы ў шматлікіх конкурсах і віктарынах, вынайшлі сакрэт энергазберажэння.
У Каўшэлеўскай сельскай бібліятэцы адбылася акцыя ”Энергосбережения – к ресурсам уважение“, у ходзе якой вялася гаворка аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў і спосабах энергазберажэння дома і на працоўным месцы.
Сярод удзельнікаў акцыі былі распаўсюджаны буклеты ”Учимся беречь энергию!“