• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-10-28

Зарегистрировалось:

244

ўдзельнікі мерапрыемстваУ апошні дзень масленічнага тыдня ў Зоркаўскай і Лужкаўскай бібліятэках прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Масленіцы.

Лужкаўская бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых у бібліятэчную карчму “Масленіца ідзе, блін ды мёд нясе”, каб адведаць масленічных ласункаў, пачаставацца смачнымі блінамі. Вясёлыя забавы, гульні і конкурсы сталі самай цікавай часткай мерапрыемтва. Кожны з удзельнікаў змог паспрачацца ў веданні павучальных прымавак і прыказак, у адгадванні загадак на вясновую тэму, а таксама зазірнуць у даўнюю гісторыю святкавання нашымі продкамі кожнага масленічнага дня на працягу тыдня.
Юныя ўдзельнікі мерапрыемства, якое адбылося ў Зоркаўскай бібліятэцы, на свята ”Дзе бліны – там і мы“ прынеслі бліны, якія старанна выпякалі дома. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі не толькі частаваліся блінамі, дэкламавалі вершы аб вясне і прыродзе, але і ўдзельнічалі ў розных конкурсах.
Апошні дзень Масленіцы ў традыцыі праваслаўных хрысціян – гэта яшчэ і Дараваная нядзеля. У гэты дзень прынята прасіць ва ўсіх прабачэнне. Вось і ўдзельнікі свята, каб шчасліва і радасна сустрэць вясну і Вялікі пост, папрасілі прабачэння адзін у аднаго за выпадковыя крыўды і непаразуменні. Мерапрыемствы ў бібліятэках закончыліся на цудоўнай, вясёлай ноце дабра і пазітыву.

ўдзельнікі свята ”Дзе бліны - там і мы! “бібліятэкар Гугалінская Л.А. з  ўдзельнікамібібліятэкар з ўдзельнікамі мерапрыемствавыстава літаратуры