• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-28

Зарегистрировалось:

212

удзельнікі мерапрыемства Велікасельскай бібліятэкі1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэтае свята не абазначана чырвоным колерам у календары, але пра яго памятаюць і дарослыя, і дзеці. Не забыліся пра гэта свята і бібліятэчныя работнікі нашай сістэмы.

Для юных наведвальнікаў бібліятэкар Каўшэлеўскай сельскай бібліятэкі Лена Мядзелец правяла конкурсна-гульнёвую праграму ”Падарожжа па краіне дзяцінства“, у час якой хлорчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах: загадкавым калейдаскопе, казачным лабірынце. Асабліва весела і цікава прайшла віктарына-гумарына. На працягу мерапрыемства праводзіліся рухомыя гульні. Напрыканцы ўдзельнікі пазнаёміліся з новай дзіцячай літаратурай.

удзельнікі мерапрыемства Каўшэлеўскай бібліятэкі

Падчас гульнёвай праграмы ”Хай усміхаецца дзяцінства“, якая адбылася ў Велікасельскай сельскай бібліятэцы, бібліятэкар Таццяна Пугаўка засяродзіла ўвагу маленькіх чытачоў на тое, што кніга – лепшы сябар. На працягу мерапрыемства ўдзельнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах і гульнях, чыталі вершы пра лета, сяброўства , дзяцінства.

удзельнікі мерапрыемства Велікасельскай бібліятэкі

Загадчыца Буеўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба Наталля Кандрацьева на забаўляльную праграму ”В дни каникул не скучай – бери книгу и читай!“ запрасіла не толькі дзяцей, але і іх матуль, якія разам спаборнічалі ў спартыўных конкурсах, малявалі і спявалі.

неразлучныя сябры - дарослыя і дзеці Буеўшчынскай бібліятэкі-клуб

фрагмент мерапрыемства ў Буеўшчынскай бібліятэцы-клубе

У Лужкаўскай сельскай бібліятэцы хлопчыкі і дзяўчынкі падчас кніжнага дыліжансу ”Как хороши каникулы, когда мы дружим с книгою“ падарожнічалі па станцыях, дзе адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, знаёміліся з навінкамі літаратуры, а ў перапынках частаваліся духмянай гарбатай с хатняй выпечкай.

удзельнікі кніжнага дыліжансу з Лужкаўскай бібліятэкі

Падчас гульнёвай праграмы, якая праводзілася ў Радзюкоўскай сельскай бібліятэцы, дзеці малявалі на асфальце, а ў Зоркаўскай сельскай бібліятэцы-клубе яны адказвалі на пытанні віктарыны.

малюнкі на асфальце дзяцей з Радзюкоўскай бібліятэкі