• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German Spanish
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2019-05-20

Зарегистрировалось:

63

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

333 44

klich radzimy

sport etalon

75 oblr

Міледзій Мікалаевіч дзеліцца сваімі думкамі з прысутнаміСустрэча з пісьменнікамі ў бібліятэцы – гэта заўсёды свята. А сустрэча з пісьменнікамі-землякамі – гэта свята ўдвая, бо такія ўражанні звычайна запамінаюцца на ўсё жыццё.

13 сакавіка ў Іёдскай бібліятэцы прайшла літаратурная гасцёўня “І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай”, на якое быў запрошаны член Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Світанак” – Міледзій Мікалаевіч Кукуць. Мерапрыемства было прымеркавана да Года малой радзімы. Першапачаткова бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выставай “Таленты Шаркаўшчынскай зямлі” і тэматычнай папкай “Паэтычныя таленты Шаркаўшчынскага краю”.

Затым Галіна Парфір’еўна пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчай дзейнасцю Міледзія Мікалаевіча. На працягу сустрэчы пісьменнік дзяліўся сваімі ўспамінамі і творчымі памкненямі пры напісанні твораў. Прысутныя задавалі шмат пытанняў земляку.

Кіраўнік літаратурна-мастацкага аб’яднання “Світанак” – Ала Уладзіміраўна Міхайлава, сказала некалькі слоў аб аб’яднанні і асабіста аб Міледзіі Мікалаевічу, пасля чаго прачытала свой верш “Божы хлеб”.

На працягу мерапрыемства зачытваліся вершы М. Кукуця, Л. Ардынскай, В. Лагуна, Н. Вайцюль, К. Сосна, якія прысвечаны роднаму краю.

Тэматычная паліца ў Іёдскай бібліятэцыНапрыканцы сустрэчы чытачка Іёдскай бібліятэкі-філіяла №22, Логінава Марыя, прачытала свой асабісты верш-падзяку.

Пра паэтаў нашай малой радзімы вядома не вельмі шмат, хоць яны жывуць сярод нас. Здавалася б, звычайныя людзі. Але ў мітусні пастаянных клопатаў яны не перастаюць здзіўляцца прыгажосці роднай зямлі, бачыць тое, што для многіх з нас стала звыклым і незаўважным. Яны вучаць нас ганарыцца сваёй малой радзімай, вядуць нас да думкі пра тое, што таленты нараджаюцца, жывуць і ствараюць геніяльныя творы не толькі ў сталіцах, але і ў самых аддаленых кутках нашай краіны.