• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-03-28

Зарегистрировалось:

211

Удзельнікі мерапрыемстваНапрыканцы студзеня ў Лужкаўскай бібліятэцы адбылося гістарычнае медыа-падарожжа “Шаркаўшчынскі раён – частка радзімы маёй”, прысвечанае 80-годдзю з дня заснавання Шаркаўшчынскага раёна. Мерапрыемства праходзіла ў лёгкай займальнай форме з цікавымі конкурсамі і віктарынамі пра знакамітых людзей шаркаўшчынскай зямлі, пра гісторыка-культурныя і прыродныя помнікі, цікавасць прысутных выклікалі звесткі пра гісторыю заснавання і геральдыку раёна, яго шлях развіцця і сённяшні дзень у жыцці кожнага з нас.

Вандроўка па родных мясцінах распачалася на фоне мелодыі і слайдаў прэзентацыі пра родны край. Дзяўчынка-удзельніца віртуальнага падарожжа разважала аб тым, як добра жыць на роднай зямлі. Расказаць пра маляўнічы край ёй дапамаглі яе вясёлыя сябры алоўкі – блакітны, жоўты і зялёны. Хлопчыкі ў капелюшах-алоўках размалявалі карту раёна ў свае колеры, каб над ім заўжды свяціла сонца, было блакітнае неба і зелянела трава.

Дзеці з цікавасцю слухалі пра незвычайнага Дамавічка-Шарачка, які па легендзе стаў прататыпам стваральніка раённага цэнтра – Шаркаўшчыны, вялі размову пра цудоўныя мясціны гідралагічнага заказніка на тэрыторыі раёна “Ельня” і летні фестываль у “Алашках” – “Яблычны спас”.

Любоў да Радзімы ўласціва кожнаму з нас. Аб сваёй любові да роднай зямлі людзі спяваюць песні, пішуць вершы, складваюць прымаўкі. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі таксама паспрабавалі праверыць свае веды і з задавальненнем успомнілі вершы, прымаўкі і выказванні аб роднай прыродзе, мясцовых краявідах з літаратурных зборнікаў беларускіх паэтаў, а таксама з твораў паэтаў і празаікаў Шаркаўшчыны. У гэтым ім дапамагла гульня-віктарына “У родным краі не чужы”, дзе трэба было прадоўжыць прымаўку пра радзімую зямлю або ўспомніць і зачытаць вершаваныя радкі аб мілым сэрцу краі.

Прыемным момантам гістарычнага медыа-падарожжа з’явілася магчымасць яшчэ раз пагартаць старонкі даўно ўпадабанай дзецьмі кнігі “Казкі пра Шаркаў-град”, напісанай удзельнікамі літаратурнага клуба “Жывое слова” пры дзіцячай бібліятэцы. Захапляльныя гісторыі і казкі пра цудоўнае месца на карце Беларусі – г.п. Шаркаўшчыну, акунулі юных удзельнікаў мерапрыемства ў свет таямнічага хараства, неверагодных цудаў-сустрэч з казачнымі персанажамі, прысвечанымі малой радзіме.