• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-27

Зарегистрировалось:

212

у час мерапрыемстваАдзін з самых рамантычных, таямнічых народных святаў – несумненна, Івана Купала. Гэта свята ў народзе называюць днём Івана Купалы або Іванавым днём і адзначаюць 7 ліпеня, пасля дня летняга сонцастаяння. Купалле – старажытнае абрадавае свята сонца і агню, божышчаў урадлівасці і росквіту зямлі.  Падумайце толькі: адна ноч – а ўсе чатыры стыхіі яднае! Ваду, агонь, паветра ды зямлю. Уяўляеце, якія сілы прыродныя збіраюцца разам?

Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі фальклорнае свята ”Іван Купала: гісторыя, традыцыі і звычаі“. На маляўнічым беразе ракі Дзісна на мерапрыемства сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання ”Душэўная утульнасць“. У пачатку мерапрыемства распачалі гаворку пра гісторыю ўзнікнення ”Купалля“, паведалі, адкуль пайшло гэтае свята, пазнаёмілі ўдзельнікаў з традыцыямі святкавання. Пляліся вянкі з палявых кветак, гучалі купальскія песні, легенды і паданні. Кульмінацыяй свята лічыцца пошук папараць-кветкі, якая зацвітае толькі ў купальскую ноч. Той, хто знойдзе чароўную папараць-кветку, атрымае шчасце і долю на ўсё жыццё. Заключным акордам свята прагучала песня ”Сягоння Купала, заўтра Ян…“.