• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-20

Зарегистрировалось:

212

ДЗІЦЯЧАЯ БІБЛІЯТЭКА

ДЗІЦЯЧАЯ БІБЛІЯТЭКА13 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна "Галоўнае слова", прысвечаная ўсімі любімамау святу - Дню маці.
Удзельнікамі сустрэчы сталі вучні 3 "А" класа СШ № 1 з іх класным кіраўніком Марыяй Іванаўнай Курыловіч. Размова ішла пра самага дарогога і любімага чалавека ў свеце - Маму. У яе гонар гучалі вершы, прытчы, казкі, а яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні аб значэнні і ролі маці ў жыцці кожнага з іх.

У рамках сустрэчы бібліятэкарам Людмілай Казіцкай быў праведзены майстар-клас па вырабу пано "Матылёк". Дзеці з задавальненнем прынялі ў ім удзел і падрыхтавалі для сваіх матуль прыгожых "матылькоў".

Майстар-клас

РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА

У раённай бібліятэцы адбылося мерапрыества пад назвай "Лялькі жаночага лёсу". Яго ўдзельнікамі сталі наведвальніцы клуба "Жаночы час" і метадыст Цэнтра рамёстваў Ірына Сяргееўна Груніна. Трэба адзначыць, што Ірына Сяргееўна ў сваёй творчасці вялікую ўвагу надае вырабу лялек-абярэгаў, бо менавіта яны дапамагалі нашым бабулям і прабабулям ў розных жыццёвых сітуацыях. Спачатку майстар прадэманстравала прысутным свае ўласныя вырабы: "лялькі-неразлучнікі", "дзеўка-баба", "крупенічка", "на шчасце" і расказала аб значэнні кожнай з іх у жыцці жанчыны.
Затым быў праведзены майстар-клас па вырабу лялькі-абярэга. Нашы продкі верылі, што зрабіўшы такую ляльку, можна наладзіць у лепшую старану сваё жыццё і жыццё сваёй сям'і. Вось і ўдзельніцы сустрэчы спадзяюцца, што лялькі-берагіні, зробленыя іх уласнымі рукамі, дапамогуць з лёгкасцю вырашаць розныя жыццёвыя справы.

Лялькі-абярэгіМайстар-клас ад Ірыны ГрунінайУдзельніцы сустрэчы

ІЁДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА-ФІЛІЯЛ № 22

У Іёдскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне клуба "Цёплыя сустрэчы". Для ўдзельніц клуба была арганізавана літаратурна-музычная кампазіцыя "Адзіная мая". Спачатку бібліятэкар пазнаёміла жанчын з вершамі-прысвячэннямі маці паэтаў Рыгора Барадуліна і Максіма Танка. Пад акампанімент баяна (акампаніятарам выступіла супрацоўніца Іёдскага СДК Святлана Атрашкевіч) разам праспявалі любімыя песні. Затым кожная з жанчын расказала пра сваю матулю, пра іх лёс і пра сябе. Завяршылася сустрэча літаратурным конкурсам"Адкуль гэтыя радкі?" па творах рускіх і беларускіх класікаў, прысвечаных маці.

У час сустрэчыДружна паспявалі

БІБЛІЯТЭКА ДОМА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ В.БУЕЎШЧЫНА

16 08У бібліятэцы Дома народнай творчасці в.Буеўшчына Дзень маці быў адзначаны конкурснай праграмай "А, ну-ка, бабушки!". У праграме прынялі ўдзел наведвальніцы аматарскага аб'яднання бібліятэкі "Святліца" . У пачатку конкурсу ўдзельніцы прадставілі свае візіткі, затым складалі восеньскі букет і арыгінальныя падзелкі з гародніны і садавіны, з вялікім захапленнем дэманстравалі сваё хобі. Затым бабулі ўдзельнічалі ў конкурсах: "Чароўны клубочак", "Разумнікі і разумніцы", "Аматары казак", "Даскажы прыказку". У выніку званне "Супер-бабулі" атрымала Трафімава Жанна Фёдараўна, астатнія ўдзелніцы атрымалі званні: "Бабуля-умеліца", "Бабуля - прамудрая", "Бабуля-гарэза".
Грашовую дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказала мясцовае сяльгаспрадпрыемства ААТ "Буеўшчына".