• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-26

Зарегистрировалось:

212

Духоўная спадчына продкаў - наш бсяцэнны скарб

Віка, Улад і Вераніка Смерцьевы і Ірына Дземідовіч - прадстаўнікі літаратурнага клуба "Жывое слова"Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна пад такой назвай адбылася ў дзіцячай бібліятэцы напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Яе наведвальнікамі сталі вучні 7 "А" і 7 "В" класаў СШ № 1. Спачатку дзецям быў прадэманстраваны фільм пра Францыска Скарыну "Калі спытае цябе ў будучым сын твой або дачка?". У другой палове сустрэчы яе вядучая, бібліятэкар Людміла Казіцкая, паведаміла аб гісторыі ўзнікнення свята беларускага пісьменства і акцэнтавала ўвагу на знакавай даце бягучага года - 500-годдзі беларусага кнігадрукавання. Дапамагалі вядучай у правядзенні сустрэчы ўдзельнікі літаратурнага клуба "Жывое слова".

Наведванне Дня беларускага пісьменства ў г.Полацку

3 верасня калектыў бібліятэкараў ДУК "Шаркаўшчынская ЦБС" наведаў г.Полацк, дзе праходзілі святочныя мерапрыемствы да Дня беларусага пісьменства і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Бібліятэкары наведалі "Фестываль кнігі і прэсы", дзе працавалі наступныя павільёны: "Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь", "Слова пісьменніка" (прэзентацыі, аўтограф-сесіі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі), "Добрая кніга - дзецям", "Друкарскі двор ХVІ стагоддзя; выставу "Горад у макетах"; здзейснілі экускурсію ў Музей беларускага кнігадрукавання і сталі гледачамі літаратурна-музычных праграм "Як на свет нарадзіўся Янка" (па матывх рок-оперы "Курган") "Пісьменнікі - землякам".
У рамках свята была прэзентавана незвычайная чытальная зала, дзе дэманстраваліся ўнікальныя самаробныя кнігі, выкананыя бібліятэкарамі вобласці. У іх ліку размясцілася і самаробная кніга "В гостях у сказки" бібліятэкара Пялікаўскай бібліятэкі Наталлі Другаковай.

Самаробная кніга бібліятэкара Наталлі Другаковай  "В гостях у сказки" (першая ў другім радзе)

Літаратурна-музычная сустрэча "Не знікне цуд прыгожага пісьменства"

9 верасня ў раённым Цэнтры культуры адбылася літаратурна-музычная сустрэча, прымеркаваная Дню беларускага пісьменства і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання "Не знікне цуд прыгожага пісьменства".
У фае РЦК бібліятэкарамі раённай бібліятэкі была падрыхтавана выстава "Ад Скарыны да нашых дзён". Падчас правядзення сустрэчы гледачам дэманстраваліся фільм "Калі спытае цябе ў будучым твой сын або дачка...", прысвечаны асобе Францыска Скарыны, і рукатворная кніга. Кніга зроблена бібліятэкарам дзіцячай бібліятэкі Людмілай Казіцкай, фільм падрыхтаваны таксама ёю сумесна з супрацоўнікам РЦК Яўгенам Ліпскім.
У рамках мерапрыемства, з нагоды надыходзячага свята - Дня бібліятэк, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі ўручыў Падзякі старшыні райвыканкама бібліятэкару аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Раісе Гракавай, бібліятэкару Більдзюгскай бібліятэкі-філіяла № 5 Тамары Кавалёнак і загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марыі Сушко.
На сцэне выступілі паэты з Глыбокага і Браслава: Таіса Роліч, Зоя Наваенка, Ганна Шакола, Галіна Сутула, Данііл Воўчык, Людміла Патапенка. Ганаровым госцем свята стаў беларускі пісьменнік, наш зямляк, Віктар Праўдзін. Парадавалі гледачоў сваёй творчасцю ўдзельнікі літаратурна-музычнага аб'яднання "Світанак", таксама нашы землякі: Кацярына Сосна, Міледзій Кукуць, Надзея Вайцюль, Людміла Ардынская, Ірына Тарбецкая.

Літаратурна-музычная сустрэча "Не знікне цуд прыгожага пісьменства"Літаратурна-музычная сустрэча "Не знікне цуд прыгожага пісьменства"Літаратурна-музычная сустрэча "Не знікне цуд прыгожага пісьменства"Літаратурна-музычная сустрэча "Не знікне цуд прыгожага пісьменства"