• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-25

Зарегистрировалось:

212

Акцыя ”Дзень абароны навакольнага асяроддзя“Аб праблемах экалогіі ў апошні час шмат гавораць, ад іх рашэння залежыць наша жыццё і жыццё будучага пакалення. У рамках Дня экалагічных ведаў у бібліятэцы для вучняў сярэдняга звяна прайшло два мерапрыемствы: паэтычны каляндар прыроды ”Экалогія душы“,  акцыя ”Дзень абароны навакольнага асяроддзя”. На мерапрыемствы была запрошана грамадскі эколаг Фёдарава  М.А.

Мэтай паэтычнага календара прыроды ”Экалогія душы“ з’яўлялася фарміраванне экалагічнай культуры, выхаванне любові да роднай прыроды. Да мерапрыемства бібліятэкар падрыхтавала вершы беларускіх паэтаў на тэму прыроды, каляровыя ілюстрацыі мастакоў-пейзажыстаў: В. Бялыніцкага-Бірулі, І. Левітана, А. Пластава. Дзеці прыйшлі да высновы, што прыроду трэба берагчы.

Працягам тэмы мерапрыемства стала акцыя ”Дзень абароны навакольнага асяроддзя“. Грамадскі эколаг Фёдарава М.А. паведаміла дзецям аб раслінах, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Больш падрабязна расказала пра чарамшу і правяла майстар-клас па вырошчванні чарамшы з насення. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар разам з дзецьмі і грамадскім экологам  Фёдаравай М.А. распаўсюджвалі лістоўкі жыхарам аграгарадка Германавічы аб недапушчальным свавольным збору чарамшы.

Удзельнікі акцыі ”Дзень абароны навакольнага асяродзя“удзельнікі паэтычнага календара прыроды ”Экалогія душы“Эколаг Фёдарава  М.А. паведаміла дзецям аб раслінах, якія занесены ў Чырвоную кнігу