• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-03-29

Зарегистрировалось:

211

Бібліятэкары Лужкаўскай бібліятэкі з вучняміЦікавая сустрэча бібліятэкараў з вучнямі ДУА “Лужкаўская сярэдняя школа” адбылася напрыканцы месяца, прысвечаная новым дасягненням Беларусі ў галіне тэхнікі, навукі і культуры. Гэта была інфармацыйная гадзіна “Дасягненні суверэннай дзяржавы”, падрыхтаваная для вучняў 8-11 класаў.

За гады незалежнасці ўдалося зберагчы і прымножыць нацыянальнае дастаянне рэспублікі, дабіцца поспехаў у сферы спорта і турызма, прамысловасці, культуры, медыцыны і навукі. Дзеці былі пазнаёмлены з асноўнымі брэндамі Беларусі, якія шырока вядомы ў краіне і за яе межамі (Атлант, Белаз, МАЗ,МТЗ, Нафтан, Мілавіца, Камунарка, Элема, Савушкін прадукт, Беларуськалій і інш.)

Вялася размова пра Парк высокіх тэхналогій і дасягненні ў гэтай галіне, пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў г.Астравец, асваенне космаса і значэнне гэтых падзей для нашай дзяржавы. Была адзначана міратворчая дзейнасць Беларусі, аб чым сведчаць мінскія пагадненні. Дзеці з цікавасцю ўключыліся ў гутарку , слухалі прапанаваны матэрыял і выказвалі свае думкі наконт гэтых падзей. Цікавая інфармацыйная падборка была прадстаўлена пра Нацыянальную бібліятэку – візітную картку нашай краіны. У час інфармацыйнай гадзіны прысутныя засяродзілі ўвагу таксама на інвестыцыях у спорт за гады незалежнасці, у выніку гэтага – стварэнне і развіццё спартыўных школ, комплексаў, аздараўленне нацыі. “Мінск-Арэна” – адзін з самых сучасных функцыянальных комплексаў у Еўропе. Праект па газіфікацыі краіны стаў адной з важных падзей маладой дзяржавы і адлічыў свой час развіцця, калі быў запалены сімвалічны факел у Беразіне. Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці дэманструе сапраўдныя дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці: абразцы дзяржаўных узнагарод, першыя указы Прэзідэнта, распрацоўкі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук, макеты будынкаў, спартыўныя трафеі і г.д. Гэта вялікі цэнтр па збору, вывучэнні, захаванні і прэзентацыі навейшай гісторыі РБ.
Шмат яшчэ значных ўзведзеных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі, славутых мясцін і цікавых фактаў аб іх разглядалася ў час размовы, а падрыхтаваная мультымедыйная прэзентацыя “Суверэнная Беларусь” дазволіла наглядна прадэманстраваць пачутае. Спадзяёмся, што гэтая сустрэча, падрыхтаваны матэрыял з цікавымі і пазнавальнымі звесткамі пакінуў свой добры след гонару і любові ва ўсведамленні дзяцей за нашу маладую незалежную дзяржаву.