• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-05

Зарегистрировалось:

212

Свет кнігіГерманавіцкую сельскую бібліятэку завіталі вучні 1 класа ДУА ”Геманавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“, для іх бібліятэкар Таццяна Хоміч правяла цікавую экскурсію-дыялог ”Чароўны свет кнігі“.

 Падчас экскурсіі бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з правіламі паводзін у бібліятэцы і карыстання кнігай. Расказала, што для кожнай кнігі ў бібліятэцы ёсць свой домік: стэлаж, які складаецца з кніжных паліц і на кожнай вокладцы ёсць назва кнігі і аўтар, які яе напісаў, пазнаёміла з дзіцячымі часопісамі. Т. Хоміч растлумачыла, як можна знайсці кнігі на стэлажах і прапанавала дзецям знайсці месца для пэўнай кнігі.

Напрыканцы экскурсіі вучні змаглі паўдзельнічаць у літаратурнай віктарыне па беларускіх народных казках. Бібліятэкар імкнулася дапамагчы дзецям пагрузіцца ў чароўны свет кніг, бо многія з дзяцей прыйшлі першы раз у бібліятэку. Вельмі цікава было назіраць за першакласнікамі: з цікаўнымі агеньчыкамі ў вочках яны перагортвалі старонку за старонкай кнігі, разглядвалі малюнкі, а некаторыя нават тулілі кнігу да сябе. Усе вучні першага класа сталі чытачамі бібліятэкі.Пад час мерапрыемстваМаленькія ўдзельнікі мерапрыемства