• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-03

Зарегистрировалось:

212

1621801373 2 pibig info p olmanskie bolota priroda krasivo foto 2Аб праблемах экалогіі ў наш час шмат гавораць, ад іх рашэння залежыць наша жыццё. Да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў у Германавіцкай сельскай бібліятэцы адбылася экалагічная гадзіна ”Балота ў жыцці чалавека”. Гэты дзень для Беларусі асабліва значны, так як у нашай краіне знаходзіцца вялікая колькасць балот. Наша Віцебская вобласць асабліва імі багатая.

 

На мерапрыемства былі запрошаны вучні ДУА ”Германавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа“, для якіх выступіў грамадскі эколог установы адукацыі Фёдарава М.А.

На пачатку мерапрыемства Фёдарава М.А. паведаміла прысутным аб тым, якое значэнне маюць балоты для жыцця чалавека і як важна іх захаваць, і нездарма гэты дзень праходзіць пад дэвізам ”Аднаўленне балот”.

Бібліятэкар Таццяна Хоміч пазнаёміла дзяцей з легендамі і паданнямі, якія існуюць пра балоты Віцебскай вобласці.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі былі не пасіўнымі слухачамі: вызначалі насельнікаў балота “Ельня”, прапаноўвалі правілы паводзін падчас знаходжання на балоце і інш.

Да мерапрыемства бібліятэкар падрыхтавала выставу кніг пра балота ”Ельня”.

балота ў жыцці чалавека 1балота ў жыцці чалавека 2балота ў жыцці чалавека 3