• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-07-18

Зарегистрировалось:

241

У намінацыі "Зямля, што нам дадзена лёсам" першае месца атрымала самаробная кніга, створаная калектывам Лужкаўскай бібліятэкі (загадчыца Ірына Машара), другое месца раздзялілі калектыў раённай бібліятэкі (загадчыца Таццяна Райчонак) і бібліятэкар Верацееўскай бібліятэкі Ларыса Мядзелец, трэцяе месца заслужана атрымала самаробная кніга бібліятэкара з Зоркаўскай бібліятэкі Святланы Сташкевіч. У гэтай жа намінацыі дыпломамі за ўдзел былі ўзнагароджаны бібліятэкары Алена Пагарэлава (Васюкоўская бібліятэка), Іна Суднік (Пашкоўская бібліятэка), Таццяна Хоміч (Германавіцкая бібліятэка) і бібліятэкары з Більдзюгскага і Іёдскага сельскіх Саветаў: Тамара Кавалёнак (Більдзюгская бібліятэка), Наталля Кандрацьева (Буеўшчынская бібліятэка), Алена Мядзелец (Каўшэлеўская бібліятэка) і Галіна Яблонская (Іёдская бібліятэка).
У намінацыі "Мая любімая казка" першая месца заняла бібліятэкар Пялікаўскай бібліятэкі Наталля Другакова, другое - бібліятэкар Вялікасельскай бібліятэкі Ала Пугаўка. Вялікую дапамогу ў мастацкім афармленні самаробнай кнігі апошняй бібліятэкі аказаў загадчык Вялікасельскага сельскага клуба Аляксандр Бука, які таксама быў узнагароджаны дыпломам.
Трэба адзначыць, што раённы конкурс стаў этапам абласной выставы-агляду самаробнай кнігі, прымеркаванай да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і Дня беларускага пісьменства ў г.Полацку. Ад нашага раёна на суд абласнога журы накіраваны творчыя работы Лужкаўскай і Пялікаўскай бібліятэк.

Падвядзенне вынікаў раённага конкурсу "Кніга сваімі рукамі"Падвядзенне вынікаў раённага конкурсу "Кніга сваімі рукамі"