Акцыя "Падары бібліятэцы кнігу "
14 лютага стала знамянальнай датай для кнігалюбаў - гэта Міжнародны дзень дарэння кніг! Гэта свята з'яўляецца адным з самых маладых у свеце. Сёлета яму спаўняецца толькі пяць гадоў. Нягледзячы на гэта, яно аб'яднала ўсіх, хто любіць чытаць і дарыць кнігі.
Ідэя свята нарадзілася ў амерыканкі Эммі Бродмур пасля таго, як яе сын запатыўся: "Чаму не існуе дня, калі б людзі дарылі адзін аднаму кнігі?" Цяпер гэту ініцыятыву падтрымліваюць ва ўсім свеце.
З мэтай павелічэння колькасці кнігалюбаў падтрымала гэту ідэю і Шаркаўшчынская дзіцячая бібліятэка, аб'явіўшы акцыію "Падары бібліятэцы кнігу". У акцыі могуць прыняць удзел як дзеці, так і дарослыя. Чакаем усіх жадаючых!