• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-08

Зарегистрировалось:

212

05 01

У першы вераснёўскі дзень у дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё фотавыставы, якая стала завяршаючым этапам культурна-асветніцкага праекту  ”Истории одного лета“. Увазе удзельнікаў мерапрыемства было  прадстаўлена 19 прыгожых фотаздымкаў з цікавымі назвамі памятных месцаў Шаркаўшчыны, якія былі зроблены ўдзельнікамі літаратурнага клуба ”Жывое слова“.

У пачатку сустрэчы бібліятэкар Людміла Казіцкая спыталася ў гасцей свята, навучэнцаў 8 класа УА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына“, аб тым, чаму яны любяць Шаркаўшчыну. Удзельнікі мерапрыемства ў адзін голас адказалі, за тое, што яны тут нарадзіліся. Бібліятэкар  ахарактарызавала назвы 8 пунктаў, якія былі ўключаны ў маршрут падарожжа: ”Хата казак“ (дзіцячая бібліятэка), ”Скарбонка цудаў“ (Дом рамёстваў), ”Рака дзяцінства“ (рака Дзісна), тры ”Месцы сілы“ (царква ”Усіх Смуткуючых Радасць“, Свята-Успенскі храм, касцёл Узвышэння Святога Крыжа), ”Хатка Айбаліта“ (цэнтральная раённая бальніца) і ”Чароўны пруд“ (сажалка за чыгункай).

Напрыканцы мерапрыемства адбылося ўзнагароджванне пераможцаў, якіх выбіралі онлайн-галасаваннем. Па выніках онлайн-галасавання пераможцамі сталі: III месца – Ксенія Брандзіна (Сярэдняя  школа № 2 імя Р.С. Кудрына г.п. Шаркаўшчына ) за фотаздымак ”Река моего детства“, I і II месца – Кіра Нікалаева (Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына) за фотаздымкі ”Лучи церкви“ і ”Прыгожы, як само жыццё“.

Спонсарам мерапрыемства выступіў настаяцель Свята-Успенскага храма, айцец Пётр Бараноўскі.

 Выстава фотаработ ”Маленькай радзімы прыгажосць“ будзе працаваць на працягу верасня. Запрашаем!