• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-08-15

Зарегистрировалось:

50

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm

80 let

klich radzimy

Сустрэча з воінам-афганцам у дзіцячай бібліятэцыДзень воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прымалі ўдзел у замежных ваенных канфліктах, адзначылі 16 лютага ў дзіцячай бібліятэцы. На сустрэчу са старшынёй Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васіліем Cавічам Протасам, які з’яўляўся удзельнікам баявых дзеянняў у горадзе Баграм з 1983 па 1985 год, завіталі вучні 8 “Б” класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. Падчас цікавай размовы з воінам-інтэрнацыяналістам дзеці многае даведаліся пра падзеі вайны ў Афганістане, пра армейскую дружбу і службу нашых землякоў у гэты складаны перыяд.З вялікай цікавасцю і ўвагай сучасныя школьнікі слухалі аповед удзельніка баявых дзеянняў і задавалі свае пытанні.

Сустрэча з мясцовымі пісьменнікамі ў раённай бібліятэцыНапярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася сустрэча калектыву ДУК “Шаркаўшчынская ЦБС” з мясцовымі пісьменнікамі Кацярынай Сосна і Міледзіем Кукуцём.

Рабочая нарада бібліятэкараў раёна15 лютага адбылася рабочая нарада бібліятэкараў раёна. У час яе правядзення былі падведзены вынікі работы бібліятэк сістэмы за 2016 год, прадэманстравана электронная прэзентацыя "Аб рабоце бібліятэк у Год культуры", супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу азнаёмілі бібліятэкараў з палажэннем аб раённым конкурсе 2017 года "Мы сэрцам славім роды край", далі метадычныя рэкамендацыі "Аб рабоце бібліятэк у Год навукі", правялі практычныя заняткі па складанню бібліяграфічнага апісання.

Из библиотеки - с любовью!Под таким названием открылась выставка, посвященная Дню влюбленных, в районной библиотеке. Отличительной особенностью выставки стала импровизированная "арка влюбленных", на фоне которой могут сфотографироваться все желающие.

Акцыя "Падары бібліятэцы кнігу "14 лютага стала знамянальнай датай для кнігалюбаў - гэта Міжнародны дзень дарэння кніг! Гэта свята з'яўляецца адным з самых маладых у свеце. Сёлета яму спаўняецца толькі пяць гадоў. Нягледзячы на гэта, яно аб'яднала ўсіх, хто любіць чытаць і дарыць кнігі.

Бібліятэка - пляцоўка для цікавых сустрэчШаркаўшчынская раённая бібліятэка ў наш час ўжо даўно перастала быць проста бібліятэкай. Зараз – гэта яшчэ і пляцоўка для правядзення розных мерапрыемстваў – такіх як лекцыі, адкрытыя ўрокі для вучняў, сустрэчы з цікавымі людзьмі – паэтамі, пісьменнікамі, прадстаўнікамі розных прафесій. Нядаўна ў Шаркаўшчынскай раённай бібліятэцы для супрацоўнікаў гэтай установы была арганізавана сустрэча з натарыусам “Пагаворым аб праве”.

Цікавыя сустрэчы:  Раство - у сэрцы кожнага з насРаство і Новы год у душы і сэрцы кожнага з нас займаюць асаблівае месца. З даўніх часоў людзі загадзя рыхтаваліся да гэтага свята, упрыгожвалі свой дом, стараліся ад шчырага сэрца зрабіць як мага больш добрых учынкаў і папрасіць прабачэння ў тых, каго яны пакрыўдзілі. Але ўсё ж такі ў сілу розных абставін усе мы даволі мала ведаем пра галоўнае хрысціянскае свята. І для таго, каб дзеці больш даведаліся пра яго, пра традыцыі, якіх неадступна прытрымліваліся нашы продкі і якія нельга забываць, а таксама пра падзеі, што адбываліся ў святую ноч нараджэння Ісуса Хрыста, у раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло цікавае мерапрыемства.