• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-03-28

Зарегистрировалось:

211

“Зямля – наш агульны дом”11 мая на базе раённай бібліятэкі для бібліятэкараў раёна быў арганізаваны семінар “Выхаванне экалагічнай культуры – галоўная місія бібліятэк XXI cтагоддзя”. Адкрыла семінар дырэктар ЦБС А. Ц. Фромертас, якая зазначыла, што фарміраванне ў насельніцтва экалагічнай свядомасці, выхаванне і прывіццё беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя – адзін з накірункаў у рабоце бібліятэк ДУК “Шаркаўшчынская ЦБС”.

Праграма семінара была насычанай і цікавай. Аналіз работы сістэмы ў накірунку экалагічнага выхавання за 2017 год зрабіла бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Анастасія Андрэева, з інавацыйнымі формамі работы па пулярызацыі экалагічных ведаў пазнаёміла загадчыца аддзела. Метадыст ЦБС Вера Мілянцей не толькі распавяла аб выдавецкай дзейнасці, але і правяла майстар-клас па стварэнню малых форм бібліяграфічнай прадукцыі: закладак, лістовак, буклетаў, планаў чытання.
Вопытам работы па папулярызацыі экалагічных ведаў падзялілася загадчыца Лужкаўскай бібліятэкі – цэнтра экалогіі, Ірына Машара. Бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі Таццяна Хоміч увазе калег прапанавала агляд твораў на тэму “Чарнобыль у беларускай літаратуры”.
Таксама адбылася сустрэча з лепшым эколагам Беларусі-2017, лаўрэатам ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны-2017” Аксанай Паўлаўнай Пачэпка.
17 02У другой частцы семінара бібліятэчныя работнікі наведалі экалагічны клас “Прырода роднага краю” ў Германавіцкай сярэдняй школе. Настаўнік біялогіі Марына Аляксандраўна Фёдарава разам з юнымі эколагамі правялі цікавую экскурсію, прадэманстравалі інтэрактыўныя стэнды, мультымедыйныя прэзентацыі экалагічнай тэматыкі, правялі маніторынг якасці калодзежнай вады, якую прывезлі ўдзельнікі семінару, а таксама агучылі парады па беражліваму расходванню і ачышчэнню вады.
Заключным этапам стала прагулка бібліятэкараў па цяністых алеях старажытнага парка вёскі Германавічы.