• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German Spanish

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2020-06-06

Зарегистрировалось:

134

 Мы в социальных сетях 

 

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

dps

sh ispolkom

333 44

klich radzimy

867565664

75 let pobede

uni

vit

Дзень яднання народаў Беларусі і РасііДзень яднання народаў Беларусі і Расіі – значная дата ў жыцці Саюзнай дзяржавы. У сувязі з гэтым вялікая колькасць розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай важнай падзеі, прайшлі ў розных куточках братэрскіх дзяржаў. Адно з іх адбылося ў Шаркаўшчынскай раённай бібліятэцы.

Сустрэча з вучнямі, якая прайшла ў форме свабоднай гутаркі, мела назву “Што азначае народнае адзінства?”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5, 6, 7 класаў Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. Спачатку ў глядзельнай зале раённага цэнтра культуры дзеці паглядзелі цікавы фільм. А потым сустрэліся з бібліятэкарамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Шаркаўшчынскай раённай бібліятэкі Палінай Аляксандраўнай Чарняўскай і Раісай Мікалаеўнай Гракавай. Жанчыны пазнаёмілі вучняў з гісторыяй і традыцыямі свята, што адзначаецца 2 красавіка, расказалі пра дзяржаўную сімволіку нашай краіны. Напрыканцы мерапрыемства дзеці азнаёміліся з тэматычнай выставай літаратуры і матэрыялаў перыядычнага друку, прысвечанай Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі02 03