Вера - пачуццё жывое
Напрыканцы лістапада ў дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча, прысвечаная завяршэнню духоўна-інтэлектуальнага праекта "Час, які ніколі не скончыцца", які рэалізоўваўся ва ўстанове на працягу бягучага года. Удзельнікамі сустрэчы сталі вучніх 8-х класаў СШ № 2, а яе ганаровымі гасцямі - насатаяцель царквы "Усіх смуткуючых Радасць", протаіерэй Віктар Валашчук, выкладчык мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ Віктар Крук, семінарыст Мінскай духоўнай семінарыі, наш зямляк, Аляксандр Стоцік.
Разам з гасцямі сустрэчы і яе вядучай - бібліятэкарам Людмілай Казіцкай юнакі і дзяўчаты разважалі пра веру ў Бога, пра ролю рэлігіі ў былыя часы і ў сучасным свеце. Добрым дадаткам да размовы стала відэапрэзентацыя "Шэсць святынь Беларусі" і відэаролік малітоўнай песні "Міласэрны айцец".
Змястоўнай атрымалася гутарка з протаіерэем Віктарам Валашчуком. Свяшчэннік акцэнтаваў увагу на юбілейнай даце - 120-годдзі царквы "Усіх смуткуючых Радасць".
Мастак Віктар Крук пазнаёміў прысутных са сваімі творамі на рэлігійную тэматыку, якія экспанаваліся ў бібліятэцы. А Аляксандр Стоцік падзяліўся ўспамінамі аб тым, як ён вырашыў стаць свяшчэннікам, і што на гэта паўплывала. Прыемным момантам сталі падарункі ад Аляксандра: духоўная і мастацкая літаратура і вобраз цудатворнай іконы Божай Маці "Жыровіцкая". Выданні займуць годнае месца ў фондзе бібліятэцы і будуць карыснымі для юных чытачоў.