• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-25

Зарегистрировалось:

212

Падарункі на памяць (зправа - Ляснеўская В.А., дырэктар Браслаўскай ЦБС, злева - Фромертас А.Ц., дырэктар Шаркаўшчынскай ЦБСЦэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай Браслаўскага раёна праводзіцца эстафета памяці “75 добрых спраў”, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды калегі з Браслаўшчыны 20 чэрвеня наведалі наш раён.

Спачатку бібліятэкары завіталі ў  аграгарадок Германавічы, дзе пабывалі ў мастацка-этнаграфічным музеі імя Язэпа Драздовіча і прыватным культурна-асветніцкім цэнтры імя Міхася Райчонка, праехалі па турыстычным маршруце “Сцяжынкамі Драздовіча”. Затым наведалі  Лужкаўскую бібліятэку-філіял № 29. Па выдатных мясцінах аграгарадка Лужкі для калег правяла экскурсію бібліятэкар з Верацей Ларыса Мядзелец.

Апошнім пунктам прабывання нашых калег на шаркаўшчынскай зямлі стала раённая бібліятэка. Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Райчонак Таццяна крыху расказала аб бібліятэцы і правяла аглядную экскурсію. Бібліятэкары абмяняліся прафесійнымі ідэямі і ведамі, разам абмеркавалі надзённыя пытанні.

Паэтка Святлана Цыунэль з загадчыцай бібліятэкі Таццянай РайчонакНа памяць аб сустрэчы дырэктары абедзвюх бібліятэчных сістэм абмяняліся падарункамі, а браслаўская паэтка Святлана Цыунэль падарыла ў фонд раённай бібліятэкі свой зборнік вершаў «Терпкое обаяние любви».