• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-18

Зарегистрировалось:

212

УзнагародаШаркаўшчынская зямля – край з цікавай гісторыяй, маляўнічай прыродай, багатай культурнай спадчынай. Славіцца наш край таксама знакамітымі людзьмі з міравым імем і вядомымі толькі ў раёне асобамі.

У 2018 годзе супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу правялі пошукава-даследчую працу па вывучэнні спадчыны нашага земляка Язэпа Драздовіча – яркай адметнай асобы ў беларускай культуры XX стагоддзя, якому споўнілася ў кастрычніку 130 год з дня нараджэння.
На вялікі жаль, у бібліятэках сістэмы захоўваецца не так багата матэрыялу, які прысвечаны творчай дзейнасці Язэпа Драздовіча. У асноўным гэта артыкулы з перыядычных выданняў, мясцовай газеты “Кліч Радзімы”, якія яб’яднаны супрацоўнікамі ў персанальнае дасье.
На працягу года вывучаліся матэрыялы, даступныя з фондаў цэнтральнай раённай бібліятэкі, Мастацка-этнаграфічнага музея імя Я.Драздовіча ў Германавічах, уласныя архівы мясцовых жыхароў, аўтарытэтныя матэрыялы з інтэрнэт-крыніц (сайты “Архівы Беларусі”, ЦНБ імя Я.Коласа і інш.) пра жыццёвы і творчы шлях знакамітага земляка, яго ўклад у развіццё беларускай культуры і Шаркаўшчынскага краю ў прыватнасці. Старанна занатоўваліся ўспаміны сведкаў.
Сабраны матэрыял “Адсюль твой пачатак і тут твой працяг…” быў прадстаўлены для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, па выніках якога раённая бібліятэка ДУК “Шаркаўшчынская ЦБС” заняла першае месца ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”. Зараз краязнаўчая праца прымае ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурсу.