• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German Spanish
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2019-05-24

Зарегистрировалось:

63

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

333 44

klich radzimy

sport etalon

75 oblr

Былыя малалетнія вязні (зправа-налева) Райчонак А.Д., Свілёнак В.В., Баговіч Ю.Ю., Пачкоўская Р.А., Баршчэўская Р.П..jpg11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У гэты дзень на сустрэчу ў Шаркаўшчынскую дзіцячую бібліятэку былі запрошаны жыхары нашага раёна — сведкі таго страшнага часу, былыя малалетнія вязні фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў смерці, якія з самых першых гадоў свайго жыцця ў поўнай меры адчулі, што ўяўляла сабой Вялікая Айчынная вайна. З вучнямі 8 “В” класа Шаркаўшчынскай СШ № 1 у бібліятэчнай установе сустрэліся Ада Эльеўна Райчонак, Юльян Юльянавіч Баговіч, Раіса Пятроўна Баршчэўская, Раіса Аляксандраўна Пачкоўская і Вера Веньямінаўна Свілёнак.

Цікавае мерапрыемства для ўсіх прысутных падрыхтавала бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Аляксандраўна Казіцкая, якая нібы правяла ўсіх прысутных “дарогаю памяці” і прадставіла кнігу “Дзеці вайны”, што была выдадзена ў Смаленску ў 2009 годзе. Гэта кніга захавала ўспаміны ўсіх вязняў фашысцкіх лагераў смерці, нашых землякоў, у тым ліку і гасцей, якія прысутнічалі на ўрачыстасці. Падчас мерапрыемства бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі падрабязна расказала і пра мемарыялы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі, і пра найбольш трагічна вядомыя канцэнтрацыйныя лагеры смерці, і пра “георгіеўскую” стужку і яе значэнне для нашых ветэранаў. Наглядна ўсё гэта ўбачыць дапамагла мультымедыйная прэзентацыя.

Віншаванне ад маладога пакалення.Віншуе маладое пакаленне.

З найлепшымі пажаданнямі да прадстаўнікоў старэйшага пакалення ў гэты дзень звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л. У. Стома, старшыня раённага савета ветэранаў Г. М. Філатава, а таксама прадстаўнікі сучаснага пакалення школьнікаў, вучні 8 “В” класа Шаркаўшчынскай СШ № 1, якія разам са сваім класным кіраўніком А. Э. Стральчонак  падрыхтавалі для дзяцей вайны памятныя паштоўкі разам са сваімі найлепшымі пажаданнямі. Прыгожыя сувеніры на памяць пра цікавую сустрэчу прадстаўнікі старэйшага пакалення атрымалі ў гэты дзень ад Шаркаўшчынскага раённага цэнтра рамёстваў і дзіцячай бібліятэкі.

Прадстаўнікі маладога пакалення ў час сустрэчы.У час сустрэчы.

Крыніца http://www.klich.by