• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-19

Зарегистрировалось:

212

Турнір знаўцаў мовы

Удзельнікі мерапрыемства

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Германавіцкай бібліятэцы прайшоў турнір знаўцаў мовы “Падарожжа ў родную мову” паміж вучнямі 5 – 6 класаў ДУА “Германавіцкая сярэдняя школа” і вучнямі 5 – 6 класаў ДУА “Велікасельская школа-сад”.

Эпіграфам да мерапрыемства былі абраны словы І. Пракопчыка:

Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой.

Мэта мерапрыемства: абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, выхаванне паважлівых адносін да роднай мовы, свайго народа, гісторыі .

На пачатку мерапрыемства бібліятэкары паведамілі вучням, чаму менавіта Міжнародны дзень мовы адзначаецца 21 лютага. Для дзяцей была праведзена цікавая конкурсная праграма. Вучням спадабалася працаваць у групах. Апошні конкурс “Конкурс капітанаў” стаў рашаючым. Пераможцамі сталі вучні Велікасельскай школы-сад з перавагай у 1,5 бала.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучала толькі родная мова. Шмат прагучала прыказак, прымавак, фразеалагізмаў, загадак. Аповед чаргаваўся з музычнымі застаўкамі на вершы беларускіх паэтаў.
Бібліятэкары імкнуліся абудзіць павагу да беларускага слова, сфарміраваць у дзяцей свядомае разуменне самабытнасці і непаўторнасці беларускай мовы як адзінай і ўнікальнай з’явы на свеце.

Пры падвядзенні вынікаў вучні Германавіцкай СШ і Велікасельскай школы-сад атрымалі граматы і невялікія салодкія прызы.

 

“Размаўляй са мной па-беларуску”

05 33Да Дня роднай мовы ў Лужкаўскай бібліятэцы на працягу тыдня праходзіла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” – зносіны паміж чытачом і біліятэкарамі ажыццяўляліся выключна на беларускай мове. У некаторых гэта выклікала здзіўленне, а некаторыя выказвалі задаволенасць абслугоўваннем і ў сваю чаргу падтрымлівалі размову. Завяршылася акцыя да Дня роднай мовы ўрокам беларускасці “Радзімай, мовай даражыце – усім, што доля нам дала” для дзяцей дашкольнага ўзросту і для ўдзельнікаў дзіцячага клуба “Чамучкі”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення гэтай даты, даведаліся ў якіх яшчэ краінах яна адзначаецца і заглянулі ў гісторыю роднай мовы: прачыталі аб населеных пунктах Беларусі з цікавымі назвамі, рэдкіх імёнах, запазычаных словах, якія ўжываюцца ў беларускай мове зараз. Таксама дзеці пазнаёміліся з творчасцю паэтаў і пісьменнікаў Шаркаўшчынскай краю. Звярнулі ўвагу на кнігу Людмілы Ардынскай “Белы бусел” з забаўляльнымі вершамі і казкамі, пацешкамі і загадкамі.