• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-25

Зарегистрировалось:

212

Людміла Аляксандраўна Казіцкая6 снежня падчас чарговай рабочай планёркі ў вялікай зале райвыканкама кіраўнік раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў падзяку старшыні бібліятэкару дзіцячай бібліятэкі – філіяла №1 дзяржаўнай установы культуры “Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Людміле Аляксандраўне Казіцкай за шматгадовую добрасумленную працу, папулярызацыю дзіцячай літаратуры і чытання, развіццё творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення.

Людміла Аляксандраўна стварыла ўмовы для інтэлектуальных, творчых зносін чытачоў, развіваючы розныя формы індывідуальнай і масавай работы. Па яе ініцыятыве было арганізавана аматарскае аб’яднанне “Жывое слова”, мэтай якога з’яўляецца прывіццё любові да чытання і кнігі, раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей, вывучэнне праваслаўнай культуры, арганізоўвае вечарыны, сустрэчы, культурныя акцыі, на якія запрашаюцца святары, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” і людзі, якія ўнеслі значны ўклад у жыццё Шаркаўшчынскай зямлі.

У 2017 годзе плённа працавала над распрацоўкай і рэалізацыяй духоўна-інтэлектуальнага праекта “Час, які ніколі не скончыцца”, які быў прымеркаваны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

У Год малой радзімы бібліятэкар шмат увагі надае правядзенню мерапрыемстваў да 80-годдзя Віцебскай вобласці і 515-годдзя г.п. Шаркаўшчына.