• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-20

Зарегистрировалось:

212

У момант віншаванняДзень пажылых людзей – гэта свята, якое дае ўсім нам добрую магчымасць выказаць словы любові, удзячнасці і павагі людзям старэйшага пакалення. У гэтым годзе Зоркаўскай бібліятэкай было запланавана такое мерапрыемства, як гутарка на даму “Праздник мудрости, внимания, любви“. Бібліятэкар доўга не магла вырашыць: каго наведаць у гэты дзень? Адказ на пытанне адразу знайшоўся, калі дзверы ў бібліятэку адчыніла яе маці – Чапулёнак Галіна Фёдараўна.

Галіна Фёдараўна з’яўляецца пастаяннай чытачкай Зоркаўскай бібліятэкі, чытае яна і ў Германавічах, і ў раённай бібліятэцы, а таксама кнігі ёй дастаўляе бібліёбус – “бібліятэка на колах”. Напэўна, няма ў мясцовай бібліятэцы кнігі, якую б Галіна Фёдараўна не прачытала, некаторыя перачытаны па некалькі разоў, а калі што цікавае – то раіць іншым чытачам, тым самым выступае ў ролі рэцэнзента. Кожны экзэмпляр перыёдыкі таксама перачытваецца жанчынай.

 2 кастрычніка Галіна Фёдараўна адзначае свой дзень нараджэння, прыязджаюць з віншаваннямі дзеці, зяці, унукі. З гэтай нагоды бібліятэкар Святлана Сташкевіч павіншавала Галіну Фёдараўну не толькі , як актыўную чытачку, але, як і сваю любую матулю, з усімі знамянальнымі датамі гэтага дня. Гэта – яе дзень нараджэння, дзень пажылых людзей і круглая дата ў якасці чытача бібліятэкі. Роўна 45 гадоў, як Галіна Фёдараўна прыехала разам з мужам у в.Зорка, і роўна столькі ж яна наведавае мясцовую бібліятэку. Сваё віншаванне і ўдзячнасць бібліятэкар выкалазала наступнымі словамі: “Вялікі дзякуй, што ёсць такія чытачы! Са святам, дарагая мамачка, мой нязменны чытач! Доўгіх табе гадоў жыцця пад дэвізам: “Мы яшчэ пажывём! Мы яшчэ пачытаем!”