• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-16

Зарегистрировалось:

212

Наведванне Дзісненскай бібліятэкі19 верасня бібліятэкары ДУК “Шаркаўшчынская ЦБС” здзейснілі паездку ў самы маленькі горад нашай краіны – Дзісну. Нягледзячы на свае маштбы, Дзісна мае багатую гісторыю і шмат выдатных мясцінаў.
Спачатку наведалі храм Уваскрашэння Хрыстова. Святыня ўражвае сваёй веліччу і хараством, тут знаходзяцца дзве рэліквіі – ікона Божай Маці “Адзігітрыя” (канца ХVІ, пачатку ХVІІ стагоддзя) і мошчы свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава, прэсвітара Шаркаўшчынскага.

Вельмі цікава і змястоўна пра гісторыю храма і яго рэліквіі нам распавяла адна з яго прыхаджанак. Жанчынай было адзначана, што ў жыцці многіх веруючых, якія звярталі свае малітвы да іконы Божай Маці “Адзігітрыя” і мошчаў Канстанціна Жданава, адбываліся сапраўдныя дзівосы і растлумачыць іх ніхто не можа. Наведванне храма Уваскрашэння Хрыстова пакінула самыя яркія ўражанні, а таксама адчуванне нейкага своеасаблівага цяпла і святла.
Наступным пунктам падарожжа бібліятэкараў стаў музей гісторыі Дзісны. Супрацоўнікам музея была праведзена падрабязная экускурсія па яго пяці залах. Тут сабрана багатая калекцыя прадметаў даўніны: мэбля, прадметы побыту, адзенне, карціны, музычныя інструменты, грашовыя знакі, фотаздымкі. Асбалівую цікавасць выклікае зал, прысвечаны яўрэйскаму насельніцтву Дзісненскага раёна і яго ўкладу ў развіццё горада, а таксама трагедыі Другой сусветнай вайны – халакосту.
Як прафесіяналы сваёй справы, бібліятэкары не маглі абмінуць Дзісненскую гарадскую бібліятэку сямейнага чытання і з задавальненнем сюды завіталі. Калегі гасцінна сустрэлі нас, расказалі аб дзейнасці сваёй установы, падзялілся планамі на будучае, разам мы абмеркавалі некаторыя агульныя праблемы.

 У адным з залаў музеяУ музеі гісторыі Дзісны