• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-25

Зарегистрировалось:

212

Мерапрыемства ў Навасёлкаўскай бібліятэцы20 чэрвеня 2018 года адбыўся выязны семінар бібліятэкараў раёна на тэму “Бібліятэка для чытача: дыяпазон новых магчымасцяў у Год малой радзімы”. Былі наведаны Навасёлкаўская бібліятэка-філіял № 32 і Каўшэлеўская бібліятэка-філіял № 26.

Бібліятэкар Навасёлкаўскай бібліятэкі Марына Фёдарава правяла для калег літаратурнае падарожжа “Героі вясёлых дзіцячых кніг”, а дапамагалі ёй у гэтым дзве абаяльныя юныя чытачкі – Анастасія Дабравольская і Анастасія Буйка. Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю дзіцячых пісьменнікаў: Міколы Чарняўскага, Янкі Маўра, Сяргея Міхалкова, Віктара Драгунскага, Мікалая Носава.
Бібліятэкар Каўшэлеўскай бібліятэкі Алена Мядзелец правяла аглядную эскурсію па ўстанове. Затым усе дружна крочылі ў размешчаны побач Каўшэлеўскі Дом фальклору, дзе адбылася літаратурна-музычная сустрэча “А я проста жанчына”. Галоўнай гераіняй сустрэчы стала Надзея Вайцюль, таленавітая пачынаючая паэтка, кіраўнік народнага фальклорнага гурта “Купалінка”, удзельніца народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. На працягу сустрэчы гледачы падрабязна знаёміліся з біяграфіяй Надзеі, слухалі вершы і песні ў яе выкананні. Прагучала шмат цёплых слоў і музычных віншаванняў ад калег і сяброў.
У рамках выязнога семінара для бібліятэкараў раёна супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу далі метадычныя парады па прыцягненню чытачоў да кнігі і чытання праз вулічныя формы масавай работы, па стварэнню старонак бібліятэк у сацыяльных сетках.

Надзея Вайцюль (другая зправа) з бібліятэкарам Аленай Мядзелец і вядучымі сустрэчыНаведванне Каўшэлеўскай бібліятэкі